У Беларусі пайшлі ўверх кошты марозіва
- 5.06.2025, 10:12
Экспэрт заявіў, што «праз нядбайства вытворцаў».
Нядбайства і абыякавасць — асноўныя прычыны росту кошту марозіва. Пра гэта заявіў незалежны экспэрт рытэйлу, кансультант пастаўшчыкоў гандлёвых сетак, заснавальнік галіновага партала Міхаіл Лачугін, піша выданне banki24.by.
Экспэрт адзначыў вялікую дзель страт і спісанняў у вытворцаў марозіва: «часта завышаныя цэннікі гэтага прадуктк — зусім не з-за таго, што ён нерэальна дарагі, а з-за вельмі вялікай дзелі страт і спісанняў. У аднаго буйнога вытворцы яны даходзяць да 18-20%».
На ягоную думку, да зніжэння страт і спісання павінны імкнуцца як гандлёвыя сеткі, так і вытворцы. Аднак у большасці выпадкаў сістэмнай працы няма.
«Купляючы марозіва, мы часта моцна прыплачваем за нядбайнасць адных і абыякавае стаўленне іншых, а зусім не толькі таму, што кошты растуць», — робіць выснову Лачугін.