У Беларусі рэзка падаражэў даляр
- 5.06.2025, 10:38
Раніца на біржы пачалася дынамічна.
Раніца чацвярга пачалася на біржы з хуткага росту даляра амаль на дзве капейкі. Біткоін сёння на адзнацы $104 576.
Даляр вырас на 1,99 капейкі і каштуе 3,008 рубля.
Угод з еўра пакуль не было, ён каштуе 3,4225 рубля.
Сотня расейскіх рублёў упала на 1,39 капейкі, да 3,7774 рубля.
Учора даляр стаў таннейшым на 0,77 капейкі і каштаваў 2,9881 рубля. Еўра падаражэў на 1,09 капейкі і быў па 3,4225 рубля. Сотня расейскіх рублёў падаражэла на 0,16 капейкі і каштавала 3,7913 рубля.