ISW: Пуцін выдыгае перад Трампам
- 5.06.2025, 10:41
Правадыр Крамля выстаўляе сябе як «ахвяру».
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін выкарыстаў тэлефонную размову з кіраўніком Белага дома Дональдам Трампам, каб паспрабаваць выставіць Украіну як «нелегітымнага партнёра» на перамовах, які «не зацікаўлены ў міры».
Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Са слоў памочніка Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі (РФ) у замежнапалітычных пытаннях Юрыя Ушакова, Пуцін абмеркаваў з Трампам:
сход цягнікоў з рэек 31 траўня ў Расеі;
украінскія ўдары па расейскіх вайсковых авіябазах 1 чэрвеня;
украінска-расейскія перамовы ў Стамбуле 2 чэрвеня.
Дыктатар паскардзіўся Трампу, што Украіна нібыта нясе адказнасць за сход цягнікоў з рэек, зрэшты, як адзначыў Ушакоў, Масква «не паддалася» і ўсё ж узяла ўдзел у перамовах у Стамбуле, нягледзячы на «правакацыі».
«Заявы Пуціна Трампу, імаверна, таксама накіраваныя на тое, каб адцягнуць увагу ад уласнай незацікаўленасці ў перамовах і прадаўжэнні падрыхтоўкі да працяглай вайны, каб пазбегнуць магчымых будучых санкцый з боку ЗША, паказаўшы Украіну як дрэннага гульца», - піша ISW.