BE RU EN

Мэрц прыбыў у Вашынгтон: пра што канцлер Нямеччыны будзе размаўляць з Трампам

  • 5.06.2025, 12:08

Адная з галоўных тэм - Украіна.

Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц у чацвер, 5 чэрвеня, сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Белым доме. Асноўныя тэмы - падтрымка Украіны, абаронныя выдаткі і гандлёвыя стасункі паміж ЗША і ЕЗ, піша Assiciated Press (пераклад — сайт Charter97.org).

З моманту ўступлення на пасаду 6 траўня Мэрц ужо некалькі разоў размаўляў з Трампам праз тэлефон. У Бэрліне спадзяюцца пазбегнуць напружання, якое было за канцлерствам Ангелы Мэркель. Мэрц - былы апанент Мэркель у партыі і дасведчаны бізнэсовец, што можа зблізіць яго з Трампам.

Нямеччына займае другое месца пасля ЗША ў вайсковай дапамозе Украіне. Мэрц падтрымлівае ідэю ўзмацнення санкцый супраць Расеі і адхіляе «навязаны мір». Ён ужо наведаў Кіеў і прыняў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Бэрліне.

Трамп, у сваю чаргу, можа падняць пытанне аб выдатках на абарону. ЗША намагаюць, каб хаўруснікі ў NATO выдаткоўвалі не менш за 5% ВУП. Нямеччына пакуль дасягнула ўзроўню 2% дзякуючы адмысловаму фонду, але ён вычарпаецца да 2027 года. Мэрц абяцае працягнуць фінансаванне войска і зрабіць Бундэсвер наймацнейшым наземным войскам Еўропы.

Таксама абмяркоўваюцца гандлёвыя дачыненні. Нямеччына экспартуе ў ЗША на $160 млрд на год, уключаючы аўто на $36 млрд.Т рамп пагражае новымі тарыфамі, каб падштурхнуць аўтаканцэрны да пераносу вытворчасці ў ЗША.

Мэрц пастараецца захаваць адзінства Захаду ў падтрымцы Украіны і пазбегнуць канфлікту з Вашынгтонам на фоне пагроз з боку Трампа і супярэчнасцяў у пытаннях унутранай палітыкі і правых партый у Нямеччыне.

Апошнія навіны