BE RU EN

Рубель і рынак акцый РФ абрынуліся пасля заявы Пуціна пра Украіну

  • 5.06.2025, 14:20

Валютны рынак адрэагаваў яшчэ вастрэй.

Расейская эканоміка атрымала новы ўдар пасля заяў Пуціна аб адмове ад перамоў з Украінай: рубель пахіснуўся, рынак акцый адкаціўся, а інвестары застылі ў чаканні новага вітка ізаляцыі. Пра гэта піша The Moscow Times.

Панічны распродаж

На фоне выступу Пуціна ў сераду расейскія рынкі рэзка адрэагавалі спадам. Рыторыка Крамля, якая адмаўляе магчымасць замірэння і вінаваціць Украіну ў «тэроры», выклікала на біржы панічны распродаж. Індэкс Масбіржы, які з раніцы рос на 1,3%, да закрыцця страціў увесь прырост і спыніўся на адзнацы 2836,6 пункта.

Валютны рынак адрэагаваў яшчэ вастрэй: даляр на пазабіржавых таргах узляцеў на 2,9%, дасягнуўшы 79,25 рубля. Еўра падаражэў да 90,5 рубля, а курс юаня — да 11,08 рубля, што азначае падзенне рубля на 1%.

Мір на паўзе

Аналітыкі звязваюць гэта з нервовай рэакцыяй інвестараў на ўзмацненне жорсткасці рыторыкі і адмова ад перамаў. "Рэзкія ўзаемныя заявы старон выклікаюць занепакоенасць з нагоды перспектыў мірнага ўрэгулявання", - пракаментавала Наталля Мільчакова з Freedom Finance Global.

Выступаючы на пасяджэнні з урадам, Пуцін абвінаваціў Кіеў у падрыве мастоў у памежных з Украінай рэгіёнах. Гэтыя словы фактычна паставілі крыж на закліках Украіны аб 30-дзённым замірэнні і асабістай сустрэчы лідараў.

Зяленскі адхіліў умовы Крамля

Некалькімі гадзінамі раней прэзідэнт Украіны Зяленскі адхіліў так званы “мемарандум” Масквы, назваўшы яго адкрытым ультыматумам.

"Яго не прымуць сур'ёзна ні Украіна, ні хто-небудзь яшчэ”, — заявіў Зяленскі.

Фінансавы ціск на рубель пагаршаецца падзеннем коштаў нафты: расейская Urals у траўні прадавалася ў сярэднім па $52 за барэль. Гэта мінімум з лета 2023 года і на 23% ніжэй за студзеньскі ўзровень.

Са слоў аналітыка “Алара Брокер” Аляксея Антонава, гэта адбіваецца на валютным даходзе краіны (юань і даляр), саслабляючы і рубель, і макраэканамічную стабільнасць. У такіх умовах усялякая перспектыва стабілізацыі эканомікі становіцца ўсё больш прывіднай.

Апошнія навіны