BE RU EN

Палкоўнік УСУ патлумачыў «як абрэзаць крылы» ўсёй расейскай авіяцыі

  • 5.06.2025, 15:15

Калі выкарыстоўваць такі метад, то расейцы не змогуць атакаваць Украіну з самалётаў.

Каб расейская стратэгічная авіяцыя не мела магчымасці лётаць і наносіць ракетныя ўдары па Украіне, трэба атакаваць не вайсковыя аэрадромы, як гэта было падчас спецаперацыі «Павуцінне», як адзначыў лётчык, інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан у інтэрв'ю «Telegraf UA», знайсці ўразлівую мясціну супраціўніка можна ў іншым месцы.

Паводле яго, неабходна знішчаць нафтаперапрацоўчыя заводы на тэрыторыі РФ. Як мяркуе экспэрт, трэба знішчаць запасы авіяцыйнай газы.

«Гэту газу вырабляюць усяго блізу дзясятка расейскіх заводаў. Адзін Ту-95 "жарэ" адну чыгуначную цыстэрну, 55 тон. Тры чыгуначныя цыстэрны авіяцыйнай газы заходзіць у Ту-160. Прыкладна да чыгуначнай цыстэрны заходзіць у Ту-22", - патлумачыў Світан»

Былы лётчык адзначыў, калі б вайскоўцы знішчалі гэтыя нафтаперапрацоўчыя заводы, то можна было б ліквідаваць усю расейскую авіяцыю.

«Не знішчыць, але не даць магчымасці ёй лётаць. І тады б на нас ракеты паветранага базавання не ляцелі б», - запэўніў палкоўнік УСУ ў запасе.

Акрамя таго, Світан папракнуў, што праз адсутнасць нападаў на расейскія НПЗ, якія вырабляюць авіяцыйную газу і дызельнае паліва для войска РФ, акупанты цалкам забяспечаныя дастатковай колькасцю гаручага паліва на летні перыяд гэтага года. Як кажа экспэрт, расейцы ж знішчылі ўсе ўкраінскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Апошнія навіны