BE RU EN

Польскія памежнікі зняпраўдзілі заяву беларускага ДПК

  • 5.06.2025, 17:07

Рух праз Тэрэспаль не спынены.

На 13:00 польскага часу (14:00 беларускага) рух праз памежны пункт пропуску Тэрэспаль адбываецца нармальна. Так у памежнай службе Польшчы адказалі на пытанне «Еўрарадыё».

Перад гэтым памежны камітэт Беларусі паведаміў, што польскія кантрольныя службы спынілі запускаць аўтобусы на сваю тэрыторыю 5 чэрвеня з 10:00. Таксама беларускія памежнікі паведамілі, што з вечара 4 чэрвеня ёсць перабоі ў прыёме легкавых аўтамабіляў.

Паводле беларускіх звестак, чатыры аўтобусы, аформленыя беларускім бокам, чакалі выезду ў Польшчу больш за тры гадзіны. Усяго ў чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу знаходзяцца 1 555 легкавых аўтамабіляў і 55 аўтобусаў.

Польскія памежнікі заявілі, што не каментуюць заявы беларускай стараны.

Апошнія навіны