BE RU EN

Пяскоў занерваваўся пасля размовы Трампа з Пуціным

  • 5.06.2025, 15:32

У Крамлі паскардзіліся на «не такую» рэакцыю ЗША.

Спікер крамлёўскага рэжыму Дзмітрый Пяскоў заявіў, што краіна-агрэсарка Расея лепш бы пачула з боку міжнароднай супольнасці «жорсткае асуджэнне» нападаў украінскіх БпЛА на расейскія аэрадромы.

Так Пяскоў адказаў на пытанне, ці ўважаюць у Крамлі за дастатковую заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб гэтых нападах, піша nv.ua са спасылкай на «Коммерсант».

Спікер Крамля паведаміў, што падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася ў сераду, 4 чэрвеня, «прэзідэнт ЗША сапраўды сказаў, што ён не меў якой-небудзь інфармацыі аб падрыхтоўцы гэтага тэрарыстычнага акту з боку кіеўскага рэжыму».

«Але калі казаць агулам пра міжнародную ацэнку, вядома, мы аддалі б перавагу пачуць жорсткае асуджэнне як мінімум гэтага тэрарыстычнага акту», - дадаў Пяскоў

У сераду, 4 чэрвеня, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што правёў тэлефонную размову з расейскім дыктатарам Пуціным. Размова працягвалася блізу 1 гадзіны і 15 хвілін.

Апошнія навіны