BE RU EN

Беларускія вайскоўцы маглі зайсці на тэрыторыю Літвы

  • 5.06.2025, 19:12

Мяжу парушылі тры сілавікі.

Памежнікі заставы імя Юргіса Кібартаса, якая належаць да Віленскага памежнага атрада, зафіксавалі магчымы факт парушэння дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі - пранікненне на тэрыторыю Літвы, паведамляецца ў прэс-рэлізе Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, піша LRT.

Увечары ў сераду супрацоўнікі гэтай заставы назіралі трох беларускіх памежнікаў, якія ішлі ўсцяж мяжы з боку Беларусі. З літоўскага боку гэта тэрыторыя Віленскага раёна.

Адзначаецца, што на мясцовасці лінія мяжы абазначаная цэнтральным паліганаметрычным слупам, па абодва бакі якога ўсталяваныя дзяржаўныя памежныя знакі. Крыху глыбей ад гэтых знакаў, на літоўскай тэрыторыі, размешчаны фізічны бар'ер - агароджа з калючым дротам, прызначаная для абароны ад незаконнай міграцыі.

Паводле папярэдніх звестак, падчас патрулявання беларускія памежнікі маглі зайсці на тэрыторыю Літвы прыкладна на 2 метры і адразу ж вярнуцца назад у Беларусь.

У Віленскім пагранічным атрадзе збіраюцца матэрыялы, удакладняюцца абставіны і разглядаецца пытанне аб пачатку дасудовага расследавання па факце незаконнага пераходу дзяржаўнай мяжы.

Апошнія навіны