BE RU EN

Кыргызстан будзе пастаўляць у Беларусь бульбу

  • 5.06.2025, 19:54

А таксама яблыкі, капусту і моркву.

У Менску падпісаная дамова на пастаўку з Кыргызстана ў Беларусь бульбы і яблыкаў, паведамляе Міністэрства водных рэсурсаў, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці гэтай дзяржавы ў Цэнтральнай Азіі.

Адзначаецца, што пагадненне прадугледжвае таксама ўвоз у Беларусь іншай гародніны і садавіны - морквы, капусты, цытрусавых.

Бакі, як сцвярджаецца, дамовіліся «ўзаемадзейнічаць у сферы племянной жывёлагадоўлі», напрыклад, абменьвацца тэхналогіямі, супольна развіваць племянныя праграмы і павышаць якасці парод.

Апошнія навіны