Мэркель назвала «пераканаўчы адказ» Захада Пуціну
- 5.06.2025, 18:00
Захаду важна працягваць вайсковую падтрымку Украіны.
Еўразвязу і ЗША неабходна захаваць сваё адзінства, каб даць «пераканаўчы адказ» дыктатару Расеі Уладзіміру Пуціну ад Захаду. Пра гэта заявіла былая федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, падчас візіту ў Празе. Яе словы прыводзіць Hospodářské noviny.
У Прагу Мэркель прыбыла для прэзентацыі мемуараў «Свабода», якія ў Нямеччыне паступілі ў продаж у канцы лістапада 2024 года. На прэс-канферэнцыі Мэркель спыталі, ці магчымы трывалы мір з Расеяй. У адказ яна ўказала на важнасць захавання Захаду ў яго цяперашнім выглядзе. «Найлепшай пастановай і наймацнейшым адказам Пуціну было б захаванне адзінства ЗША і Еўропы», – адказала яна.
Мэркель таксама падкрэсліла, што заходнія краіны павінны працягваць надаваць падтрымку Украіне і ўмацоўваць яе абароназдольнасць нават пасля заканчэння канфлікту. «Трывалы мір з Пуціным магчымы толькі ў тым выпадку, калі Украіна будзе моцнай. Пуцін выдатна разумее мову сілы», - сказала яна.
Як нагадвае Hospodářské noviny, у сваіх мемуарах Мэркель пісала, што «страціла давер» да Пуціна пасля акупацыі Крыма.