BE RU EN

Выведка ЗША: Украіна вывела са строю 20 бамбавікоў РФ

  • 5.06.2025, 18:26

Агульная шкода ад украінскіх атак ацэньваецца на 2-7 млрд даляраў.

Паводле звестак амерыканскай выведкі, у выніку ўкраінскіх паветраных удараў па расейскіх вайсковых аэрадромах 1 чэрвеня было выведзена са строю 20 самалётаў, паведаміла ў чацвер, 5 чэрвеня, інфармацыйнае агенцтва Reuters са спасылкай на афіцыйных асоб ЗША. Са слоў суразмоўцаў агенцтва, амаль дзесяць самалётаў былі знішчаны, астатнія пашкоджаныя.

Раней крыніца ў NATO паведаміла медыякампаніі DW, што ўсяго Украіна змагла цалкам знішчыць ад 10 да 13 стратэгічных самалётаў РФ. Вывесці са строю ўдалося больш за 40 машын — амаль 30 адсоткаў стратэгічнай авіяцыі Расеі. Сярод пашкоджаных і знішчаных паветраных суднаў - 15 стратэгічных бамбавікоў Ту-95, 12 Ту-22М3, а таксама як мінімум адзін самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50, удакладніў суразмоўца. Агульная шкода ад украінскіх атак ацэньваецца на 2-7 млрд даляраў.

Паводле звестак Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI), Расея на пачатак 2023 года мела 130 стратэгічных самалётаў: 60 Ту-22М3 (далёкасць палёту – да 6 500 км), 15 Ту-160 і 55 Ту-95 (абодва – да 10 000).

Апошнія навіны