У Саратаўскай вобласці РФ самалёт Ан-2 зачапіў правады і ўпаў на поле
- 5.06.2025, 19:21
Пілота шпіталізавалі ў цяжкім стане.
У Саратаўскай вобласці шпіталізавалі пілота пасля жорсткай пасадкі самалёта Ан-2 паблізу вёскі Новарэпнага, паведамляе Заходняя міжрэгіянальная следчая ўправа на транспарце Следчага камітэта (МСУТ СК) Расеі ў тэлеграм-канале.
Самалёт атрымаў механічныя пашкоджанні, а яго пілота шпіталізавалі ў цяжкім стане. Начальнік управы рэгіянальнай бяспекі ўрада вобласці Юрый Юрын удакладніў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, самалёт закрануў лініі электраперадачы, пасля чаго ўпаў на поле і загарэўся.