BE RU EN

Цэнтр Гародні затапіў лівень

  • 5.06.2025, 20:42

Лівень, навальніца і град — вось што перажылі сёння жыхары Гародні і вобласці.

Ратавальнікі ў Гарадзенскай вобласці 16 разоў выязджалі на распілоўку паваленых дрэў і тройчы дапамагалі адпампоўваць ваду.

Паведамляецца, што ў самой Гародні на вуліцах Захарава і Горкага паваленыя дрэвы пашкодзілі два аўтамабілі. На вуліцы Савецкіх памежнікаў дрэва ўпала на альтанку на прыватным падворку. А на вуліцы Будзёнага работнікі МНС распілоўвалі дрэва на дзіцячай дваровай пляцоўцы.

Паводле інфармацыі МНС, людзі пры здарэннях не пацярпелі.

Апошнія навіны