BE RU EN

На Амазонцы знайшлі сучаснага «Маўглі»

  • 5.06.2025, 21:39

Ён палюе, размаўляе з жывёламі і распавядае пра традыцыі карэнных жыхароў.

Эквадорскі актывіст Мой Гуйкіта з племя ваарані вядзе блог у TikTok і распавядае пра жыццё ў сэрцы Амазонкі, паведамляе New Voice .

Амазонскі блогер вельмі падобны на персанажа з мультфільма Disney Маўглі і вядзе такі ж лад жыцця. Ён размаўляе з жывёламі, займаецца паляваннем, паказвае, як выглядае жыццё і традыцыі карэнных народаў і распавядае, як тут выжыць.

Яго TikTok налічвае больш за мільён падпісчыкаў, а яго кантэнт сумарна набраў больш за 18 мільёнаў падабаек.

Апошнія навіны