BE RU EN

Першая беларуская анлайн-школа пачынае набор на новы навучальны год

  • 6.06.2025, 10:36

Лепшыя настаўнікі Беларусі і Украіны чакаюць новых вучняў.

Першая беларуская анлайн-школа пачынае набор дзяцей у 4-10 класы на наступны навучальны год, распавялi сайту Charter97.org стваральнiкi школы.

«Гэта ўжо будзе шосты набор у нашай школе з моманту яе адкрыцця ў 2020 годзе. Толькі ў нас вучні маюць мажлівасць атрымліваць паўнавартасную адукацыю з захаваннем прадметаў беларускага напрамку і атрымоўваць атэстацыю дзяржаўнага ўзору Украіны.

Агулам за 5 гадоў працы нашая школа дапамагла 254 дзецям з Беларусі (часова ці пастаянна) атрымліваць адукацыю на роднай мове. За час працы мы здзейснілі ўжо пяць выпускаў навучэнцаў, агулам выдалі 54 атэстаты аб базавай адукацыі і 24 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны.

У нас навучаюцца беларускія дзеці з 12 краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Нямеччыны, Кіпра, Турэччыны, Партугаліі, ААЭ і Чарнагорыі, ЗША і Японіі.

Падкрэсліваю, што мы даём паўнавартасную адукацыю — класічныя школьныя заняткі з настаўнікамі», — распавядаюць стваральнiкi школы.

Што дае навучанне ў анлайн-школе?

1) Залічэнне ў 4-10 класы з наступным заканчэннем 11 класаў уключна (залічыць толькі ў 11 клас не можам з-за патрабаванняў ўкраінскага заканадаўства).

2) Анлайн-навучанне 5 дзён у тыдзень па 4-5 урокаў у дзень.

3) Невялікая колькасць вучняў у кожным класе (ад 3х да 7-8 дзяцей), што можа лічыцца практычна як індывідуальнае рэпетытарства, якое дазваляе дзецям лепш засвойваць матэрыял.

4) Наяўнасць хатняга задання для замацавання пройдзенага матэрыялу.

5) Урокі праходзяць на базе беларускай вучэбнай праграмы на расійскай і беларускай мовах. Прадмет ўкраінскай мовы і літаратуры выкладаецца на ўкраінскай мове, але ў дзетак няма абсалютна ніякай праблемы з камунікацыяй з настаўнікам.

6) Адсутнасць усялякай ідэалогіі або прапаганды - мы вучым дзяцей узаемапавазе, суперажыванню і падтрымцы.

Як пабачыць навучальны працэс?

Школа гатовая бясплатна арганізаваць для вас і вашых дзяцей пробныя заняткі, каб яны самастойна ўбачылі і ацанілі, як праходзяць урокi.

Як звязацца

Сайт школы.

Telegram.

Вы можаце дадаткова дапамагчы

«Мы некамерцыйная арганізацыя і стараемся браць аплату з нашых вучняў толькі дзеля самазабеспячэння. Але многія бацькі знаходзяцца у цяжкіх умовах у сувязі з вымушанай іміграцыяй, таму не заўсёды могуць аплаціць увесь кошт навучання іх дзяцей. У сувязі з гэтым наша школа мае патрэбу ў падтрымцы і салідарнасці. Каб працягваць навучанне нам штомесяц патрабуюцца дадатковыя сродкі.

Просім усіх неабыякавых падтрымаць нашу школу. Любая сума няхай гэта будзе 5-10 еўра або 200-500 еўра дапаможа нам працягнуць навучанне нашых дзяцей, бо дзеці гэта наша з вамі будучыня. Давайце захаваем «нашу будучыню» разам», — звяртаюцца стваральнiкi анлайн-школы.

Сталая спасылка для падтрымкі.

Апошнія навіны