BE RU EN

Беспілотнікі атакавалі Маскву і Маскоўскі рэгіён

  • 6.06.2025, 18:13

Працу аэрапортаў Дамадзедава і Жукоўскага абмяжоўвалі.

Супрацьпаветраная абарона Мінабароны РФ нібыта знішчыла тры беспілотнікі, якія атакавалі Маскву і Маскоўскі рэгіён, паведаміў мэр горада Сяргей Сабянін.

«На месцы падзення абломкаў працуюць спецыялісты экстранных службаў», - дадаў ён, не ўдакладніўшы, дзе менавіта ўпалі абломкі.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Mash, перад заявай Сабяніна аб выбухах у небе паведамлялі жыхары Траецкай акругі Новай Масквы і падмаскоўнага Падольска.

У сваю чаргу «Осторожно, новости» пішуць, што жыхары Балашыхі скардзяцца на праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам. Расейскія ўлады могуць абмяжоўваць інтэрнэт падчас нападаў беспілотнікаў.

Часовыя абмежаванні ўведзеныя ў аэрапортах Дамадзедава і Жукоўскім, паведаміла Расавіяцыя. Неўзабаве ведамства заявіла, што абмежаванні скасаваныя.

Апошнія навіны