BE RU EN

Паветраныя сілы УСУ збілі расейскі Су-35 у Курскай вобласці

  • 7.06.2025, 11:39

Кошт знішчальніка складае блізу $100 мільёнаў.

Украінскія ваяры знішчылі расейскі знішчальнік Су-35. Гэта адбылося на Курскім кірунку 7 чэрвеня.

Пра гэта паведамляюць паветраныя сілы УСУ ў Telegram.

"Сёння раніцай, 7 чэрвеня 2025 года, у выніку паспяховай аперацыі паветраных сіл на Курскім кірунку збіты расейскі знішчальнік Су-35”, - гаворыцца ў паведамленні.

Што вядома пра Су-35

Су-35-гэта савецкі/расейскі шматцэлевы знішчальнік. Гэты самалёт з'яўляецца мадэрнізацыяй старэйшага Су-27. Самалёт прызначаны для перахопу і знішчэння паветраных цэляў. Таксама яго выкарыстоўваюць для нанясення удараў па наземнай інфраструктуры або войскам.

З адкрытых крыніц вядома, што Су-35 можа выяўляць 30 цэляў і знішчаць 8 з іх. Максімальная хуткасць знішчальніка дасягае 2500 км/г (на малой вышыні 1500 км/г).

Расейскія СМІ адзначаюць, што кошт знішчальніка Су-35 складае блізу 98-104 млн даляраў.

Апошнія навіны