BE RU EN

З'явілася першае відэа са збітым над Расеяй знішчальнікам Су-35

  • 7.06.2025, 13:28

Паспяховая атака УСУ ў Курскай вобласці.

Паветраныя сілы УСУ паказалі відэа з падпаленым варожым знішчальнікам Су-35. Яго збілі над тэрыторыяй РФ.

Пра гэта паведамляюць паветраныя сілы УСУ ў Telegram.

Знішчальнік Су-35 знішчылі сёння, 7 чэрвеня, на Курскім кірунку.

Прэс-служба паветраных сіл УСУ паказала відэа са збітым расейскім самалётам. На кадрах можна ўбачыць, як гарыць збіты над Расеяй знішчальнік.

Нагадаем, што Расея актыўна выкарыстоўвае знішчальнікі Су-35. Гэты самалёт прызначаны для перахопу і знішчэння паветраных цэляў. Ён таксама можа наносіць удары па наземнай інфраструктуры або войсках.

Сам Су-35-гэта мадэрнізацыя Су-27. Але гэты знішчальнік таксама мае і іншыя новыя і мадэрнізаваныя версіі, да прыкладу, Су-35С.

Апошнія навіны