BE RU EN

У Заходняй Афрыцы - усплёск захворвання воспай малпаў

  • 7.06.2025, 14:39

Ці будзе глабальная эпідэмія?

Сьера-Леонэ сутыкнулася з рэзкім ростам колькасці выпадкаў заражэння вірусам mpox (воспа малпаў), што ставіць пад пагрозу як сістэму аховы здароўя краіны, так і рэгіянальную стабільнасць у Заходняй Афрыцы. За апошні месяц зафіксавана больш за 3 000 выпадкаў заражэння і 15 смерцяў, што складае больш за палову ўсіх новых выпадкаў захворвання ў Афрыцы, піша Nature.

Са звестак вірусолагаў, рэальная колькасць інфікаваных можа быць як мінімум у чатыры разы вышэйшай. Аналіз 76 геномаў віруса, апублікаваны 28 траўня на форуме Virological.org, паказвае, што ўспышка пачалася яшчэ ў лістападзе 2024 года.

Эпідэміёлагі папярэджваюць аб імклівым росце колькасці хворых, асабліва сярод моладзі ў сталіцы Фрытаўне. Шматлікія выпадкі палавога шляху перадачы інфекцыі - асабліва сярод работнікаў сэкс-індустрыі паказваюць на актыўнае распаўсюджванне віруса па шчыльных сацыяльна-сэксуальных сетках. Аналізы паказваюць, што ўспышка выкліканая тым жа штамам (clade IIb), што і глабальная эпідэмія 2022 года.

Улічваючы пачатак сезону дажджоў і абмежаваныя рэсурсы сістэмы аховы здароўя, прагнозы ў стрымліванні інфекцыі ў Сьера-Леонэ застаюцца змрочнымі. Між тым, суседнія краіны таксама змагаюцца з ростам выпадкаў mpox, асабліва ў Цэнтральнай Афрыцы, дзе цыркулюе іншы небяспечны штам віруса — clade Ib, таксама здольны перадавацца палавым шляхам.

Апошнія навіны