BE RU EN

Колькі каштуюць клубніцы на рынку, у крамах і ў шапіках у Менску?

  • 7.06.2025, 18:47

Цэны шакавальна адрозніваюцца.

Журналісты выдання “Смартпресс” вывучылі цэны самай запатрабаванай у чэрвені ягады — трускалкі — на Камароўцы і “ў горадзе”. Высветлілася, што лічбы на цэнніках адрозніваюцца ў некалькі разоў.

На рынку можна купіць трускалкі і па 10 рублёў, і па 13, і па 15. Больш танныя ягады традыцыйна з'яўляецца ў другой палове дня. А ў пятніцу ўвечары былі ў продажы клубніцы і за 9 рублёў з надпісам на цэнніку «пасля дажджу». Пры блізкім разглядзе было відаць, што ягады злёгку мокрыя, хоць і буйныя.

У буйных гандлёвых сетках клубніцы пераважна расфасаваная ў маленькія латкі па 200-250 грамаў, якія каштуюць блізу 6-9 рублёў.

А вось на адкрытых сезонных гандлёвых пунктах у розных раёнах Менска за кілаграм трускалкі просяць ад 20 да 30 рублёў. Прычым і гэтыя клубніцы маюць нямала сваіх пакупнікоў за кошт удалага размяшчэння гандлёвага пункту.

Цэны іншай сезоннай садавіны на сезонным рынку "Камароўкі" цяпер такія:

чарэшні - 20 рублёў за кілаграм;

абрыкосы - 10 рублёў за кілаграм, але нескладана знайсці і за 8-9 рублёў за кіло;

персікі - 15 рублёў за кілаграм;

буякі - 50-70 рублёў за кілаграм;

ажыны - 80 рублёў за кілаграм.

Апошнія навіны