Жыхароў трох рэгіёнаў Беларусі папярэдзілі пра град і моцныя навальніцы
- 7.06.2025, 15:29
Па ўсёй краіне дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі.
У Беларусі абяцаюць няпросты дзень, бо прагноз ад ратавальнікаў не абяцае нічога добрага, піша Tochka.by.
МНС выпусціла папярэджанне аб неспрыяльных з'явах надвор'я, да якіх беларусам варта падрыхтавацца 8 чэрвеня. Акрамя таго, па ўсёй краіне дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі.
Дажджом і моцным ветрам людзей ужо не здзівіш, але гэты прагноз дакладна будзе ў цэнтры ўвагі.
У МНС папярэдзілі жыхароў адразу трох рэгіёнаў Беларусі, што ў нядзелю, 8 чэрвеня, там пройдзе град.
Яго варта чакаць у берасцейкіх і менскіх абласцях. Аднак гэта толькі палова бяды, бо месцамі таксама пройдуць моцныя навальніцы з парывістым ветрам.
Больш за ўсіх не пашанцуе Гомельскай вобласці. Гэты рэгіён сабраў сапраўднае пагоднае комба. Мясцовых жыхароў МНС папярэджвае адразу аб ліўнях, навальніцах, моцным ветры, градзе і, вішанька на торце, спякота да 30°С.
Дарэчы, пра тэмпературу: па краіне будзе ноччу ад +15 да +21, а вось удзень прыгрэе ад +21 да +27, месцамі будзе адразу +30.
Якім будзе чэрвень?
Сусветныя прагнастычныя цэнтры мяркуюць, што ў чэрвені сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца ад +15 да +18°C.
Гэты паказчык блізкі да кліматычнай нормы. У пераводзе на простую мову, чэрвень будзе не вельмі гарачым. Чакаем даволі цёплае і агулам камфортнае надвор'е.
У большасць дзён варта рыхтавацца да тэмпературы ад +19 да + 25°C. Часам паветра будзе прагравацца да +30°C.
Ночы будуць цёплымі-ад +9 да + 12°C.
А дажджы?
Месячнае значэнне ападкаў можа злёгку перавысіць сярэднія шматгадовыя.
Сіноптыкі мяркуюць, што ў чэрвені будзе да 15 дажджлівых дзён. Але на працягу месяца яны размяркуюцца нераўнамерна.
Разам з дажджамі могуць быць навальніцы, а часам град і шквалісты вецер. Варта быць гатовымі і да туману.