Польшча падоўжыла дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю
- 7.06.2025, 16:38
Яшчэ на 90 дзён.
Пастанову, якая падаўжае дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю яшчэ на 90 дзён, падпісаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі (МУСДіА) Польшчы Томаш Семонек, паведаміла 7 чэрвеня прэс-служба МУСіА.
Пастанова набудзе моц 8 чэрвеня.
Буферная зона пачала дзейнічаць 13 чэрвеня 2024 года, дагэтуль тэрмін яе дзеяння падаўжалі тройчы: з 11 верасня да 9 снежня 2024 года, з 10 снежня да 9 сакавіка 2025-га, з 10 сакавіка да 7 чэрвеня.
За час дзеяння буфера колькасць спроб нелегальна патрапіць у краіну скарацілася «прыкладна на 28%».