Лукашэнка прапанаваў паставіць у Менску помнік Сі Цзіньпіну
- 7.06.2025, 19:21
На фоне чутак аб хваробе кіраўніка КНР.
Лукашэнка 7 чэрвеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Нацыянальнага футбольнага стадыёна прапанаваў паставіць у Менску помнік кіраўніку КНР Сі Цзіньпіну, паведамляе карэспандэнт БелТА.
Адзначым, папулярны Telegram-канал «Китайская угроза», які аналізуе падзеі ў КНР, паведаміў аб цяжкай хваробе Сі Цзіньпіна. Кіраўнік Кітая можа рыхтавацца да адстаўкі.