У Беларусь хочуць адправіць в'етнамцаў
- 7.06.2025, 20:27
Беларускі пасол ужо правёў перамовы.
Кіраўніцтва в'етнамскай правінцыі Кханьхоа (паўднёвая частка цэнтральнага рэгіёну) зацікавілася беларускім рынкам працы, вынікае з паведамлення «Электроннай газеты Кханьхоа» (Báo Khánh Hòa điện tử; афіцыйны інтэрнэт-партал мясцовых уладаў), піша «Позiрк».
Паводле інфармацыі гэтага рэсурсу, супрацоўніцтва ў працоўнай сферы сярод іншага абмяркоўвалася 7 чэрвеня на сустрэчы беларускага пасла Уладзіміра Баравікова і прадстаўнікоў генеральнага консульства ў Хошыміне з першым намеснікам старшыні Народнага камітэта правінцыі, членам палітбюро правінцыйнага камітэта Кампартыі В'етнама Ле Хыу Хаангам.
Адзначаецца, што намеснік кіраўніка правінцыі прапанаваў беларускім гасцям «супольна абмяркоўваць і абменьвацца інфармацыяй аб патрэбах Беларусі ў рабочай сіле і ўмовах найму, каб рабочыя з Кханьхоа маглі працаваць у Беларусі».