BE RU EN

Расейцы ўдарылі па дзіцячай чыгунцы ў Харкаве

  • 7.06.2025, 20:52

Загінула жанчына.

У Харкаве падчас ракетнага абстрэлу пацярпела дзіцячая чыгунка. У выніку варожага ўдару загінула нядаўна прызначаная кіраўніца ўстановы.

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на старшыню праўлення «Укрзалізніцы» Аляксандра Пярцоўскага.

«Чарговы падступны ўдар па Харкаве забраў жыццё нашай супрацоўніцы, 4 чыгуначнікаў параненыя. Побач з імі ў шпіталі нашыя людзі, каб была максімальная падтрымка і дапамога», - растлумачыў кіраўнік УАЗ.

З яго слоў, варожы ўдар прыпаў побач з вытворчымі памяшканнямі і дэпо Малой Паўднёвай - дзіцячай чыгункай Харкава.

«З меркаванняў бяспекі яе не адкрываем - скасавалі адкрыццё, таму вучняў ці наведвальнікаў не было на месцы і яны ў бяспецы! Страшна ўявіць, што было б у адваротным выпадку», - адзначыў ён.

Аднак расказаў, што ўдар забраў жыццё кіраўніцы ўстановы. Са слоў Пярцоўскага, кіраўніцай дзіцячай чыгункі была маладая супрацоўніца, якую прызначылі ўсяго 2 тыдні таму.

Апошнія навіны