УСУ знішчылі лакаматыў з 13 танкамі і больш чым 100 адзінкамі іншай тэхнікі РФ
- 8.06.2025, 21:35
Чыгуначная калона знішчаная на поўдні Украіны.
Сілы абароны Украіны знішчылі калону варожай тэхнікі, якую акупанты перавозілі па чыгунцы.
Аб гэтым паведамілі Сілы абароны Поўдня Украіны.
«Сілы абароны Поўдня Украіны знішчылі лакаматыў з калонай варожай тэхнікі. Страты супраціўніка склалі 13 танкаў і больш за сотню адзінак браняванай і аўтамабільнай тэхнікі», - гаворыцца ў паведамленні.
Іншых падрабязнасцей аб знішчэнні варожай калоны пакуль не паведамілі.
Адзначаецца, што за мінулы дзень варожыя страты склалі:
114 акупантаў;
1 чыгуначны лакаматыў;
13 танкаў;
7 артылерыйскіх сістэм;
103 адзінкі аўтамабільнай і браняванай тэхнікі;
10 цыстэрнаў;
10 БПЛА (2 Zala, 7 Supercam, 1 Арлан);
1 ЗРК «Бук М3»;
10 матацыклаў;
1 сродак РЭБ;
9 антэн БПЛА;
5 антэн сувязі;
5 генератараў;
4 месцы захоўвання БП;
2 месцы захоўвання ГЗМ;
1 месца захоўвання МТЗ.
Разбураныя:
52 сховішчы;
4 наглядальныя пункты.