Хакеры ГУВ «паклалі» сэрвісы расейскай чыгункі
- 8.06.2025, 13:09
Сталі вядомыя дэталі нестандартнага нападу.
Кіберспецыялісты ўкраінскай выведкі атакавалі анлайн-сістэму расейскай чыгункі. Афіцыйны рэсурс РЧ (расейскіх чыгунак) не працуе.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы.
Як адзначаюць крыніцы ў ГУВ Мінабароны, у выніку нестандартнага нападу парушаная працаздольнасць сістэмы zd.ru.
Аперацыя, прынамсі, прывяла да збою працы сервераў NS, якія адказваюць за распазнанне даменных імёнаў у сетцы. Такім чынам, на ўзроўні дамена rzd.ru (уключаючы ўсе субдамены) немагчыма канвертаваць даменнае імя ў IP-адрас, з прычыны чаго ўсе сэрвісы на rzd.ru больш не працуюць (уключаючы мабільныя прыкладанні).
Сам факт кібератакі на інфраструктуру прызналі і ў РЧ. З паведамлення тамтэйшай прэс-службы, магутнасць нападу дасягала 6 ГБ і амаль 2,5 млн пакетаў за секунду.
Расейскія карыстачы фактычна страцілі магчымасць карыстацца рэсурсамі РЧ.