На самым вялікім востраве Беларусі адкрылі экасцежку
- 8.06.2025, 15:36
Раней ён быў заселены людзьмі, але сёння тут жывуць толькі дзікія жывёлы і птушкі.
У Верхнядзвінскім раёне на Асвейскім возеры адкрылі эколага-краязнаўчую сцежку на востраве Ду. Яе назвалі «Таямнічая выспа Ду», паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.
Востраў Ду з'яўляецца самым вялікім востравам Беларусі. Яго плошча 5 квадратных кіламетраў параўнальная з памерам горада Турава.
Як піша «Будзьма», яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму гэтая выспа была заселеная людзьмі, але сёння тут жывуць толькі дзікія жывёлы і птушкі.
Востраў мае статус заказніка.