У «ЛНР» расейскія дэзерціры расстралялі камандзіра
- 8.06.2025, 21:33
І двух ягоных падначаленых.
У «ЛНР» расейскія дэзерціры расстралялі трох патрульных вайсковай паліцыі РФ. Як піша «Востраў» са спасылкай на мясцовыя паблікі, інцыдэнт адбыўся недалёка ад населенага пункта Ніжняя Дуванка Сватаўскага раёна акупаванай часткі Луганскай вобласці.
Некалькі збеглых з часткі вайскоўцаў забілі камандзіра ўзвода вайсковай паліцыі і двух яго падначаленых. Злачынцы ўцяклі.