BE RU EN

Знаўцы «Што? Дзе? Калі?» не адказалі на пытанне беларуса пра хакейную пляцоўку

  • 8.06.2025, 17:46

А вы зможаце?

Каманда Андрэя Казлова выйграла ў тэлегледачоў у трэцяй гульні гадовай серыі інтэлектуальнага клуба «Што? Дзе? Калі?», піша «КП».

У пятым раўндзе тэлеглядач Сяргей Уладыка з Маладзечна спытаў у знаўцаў:

«На ахоўным шкле хакейных пляцовак Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) можна ўбачыць адтуліну 11 на 14 см. Дзеля чаго іх робяць?»

Знаўцы адказалі: «Гэтыя адтуліны робяць,каб вярнуць шайбу на лёд, калі яна вылецела».

Вядучы агучыў правільны адказ: «Адтуліна ў ахоўным шкле для таго, каб фатограф змог зрабіць эфектныя здымкі».

Сяргей Уладыка быў адным з двух тэлегледачоў, які змог абгуляць знаўцаў. Каманда Андрэя Казлова атрымала перамогу з лікам 6:2.

Апошнія навіны