BE RU EN

Расейскія войскі апынуліся ў акружэнні ў Курскай вобласці

  • 8.06.2025, 17:57

Гэта можа быць вялікая катастрофа для РФ.

У штабе групоўкі войскаў РФ Поўнач абмяркоўваюць план вываду 1 батальёна 56 дэсантнага палка з Цяткіна, што ў Курскай вобласці Расеі.

Як паведамляе «Главред» са спасылкай на расейскія СМІ, такую пастанову хочаць прыняць праз тое, што ў акупантаў няма ні сіл, ні магчымасцяў паўнавартасна забяспечваць групоўку ў раёне населенага пункта ці дэблакаваць.

«План яшчэ не зацвердзілі, занадта высокая рызыка стратаў пры выхадзе», - гаворыцца ў паведамленні расейскіх СМІ.

Расейцы асцерагаюцца, што спроба выратавання акупантаў прывядзе да вялікай катастрофы, бо вывад з акружэння войскаў часам бывае больш складаным, чым заход на пазіцыі.

Апошнія навіны