Самай маладой жанчынай-мільярдэркай у свеце стала амерыканка Люсі Го
- 8.06.2025, 18:39
Яе гісторыя - класічны прыклад «амерыканскай мары».
Люсі Го раней за ўсіх жанчын у свеце стала мільярдэркай. Ёй усяго 30 гадоў, і яе гісторыя - класічны прыклад «амерыканскай мары». Сваім багаццем Люсі абавязана ўласнай упартасці і штучнаму інтэлекту, у які яна ўклала свае сілы і зберажэнні, піша The Telegraph.
Бізнэсвумэнка сёлета апярэдзіла ў рэйтынгу самых маладых жанчын-мільярдэрак не каго-небудзь, а Тэйлар Свіфт, якая з капіталам $1,4 млрд. узначальвае спіс найбагацейшых жанчын-музыкантак.
Люсі Го родам з эмігранцкай сям'і. У свой час яна кінула Універсітэт Карнегі - Меллона, каб сысці ў бізнэс. Тады бацькі былі супраць яе рашэння, а цяпер яе багацце ацэньваецца ў $1,3 млрд.
Хаця першапачаткова яна спрабавала заснаваць кампанію ў продажы хатняй ежы, прыгатаванай звычайнымі людзьмі, якія добра гатуюць. Бізнэс ішоў добра, але яго прыйшлося закрыць праз цяжкасці ў выкананні санітарных норм.
Потым Люсі працавала ў Snapchat, але канчаткова знайшла сябе ў сферы IT-тэхналогій. У 2016 годзе яна стала сузаснавальніцай кампаніі Scale AI з доляй усяго 5%. Гэтая кампанія займаецца маркіроўкай даных і ацэнкай мадэляў для распрацоўкі ІІ-прыкладанняў.
Цяпер гэты бізнэс ацэньваецца ў $25 млрд, і маладая жанчына стала вельмі багатай. Яна адмовілася ад працы ў ім, але захавала сваю долю. І заснавала венчурны фонд Backend Capital, які ўжо інвеставаў у больш за 100 стартапаў.