На спадарожнікавых здымках расейскіх аэрадромаў заўважылі цікавую актыўнасць
- 8.06.2025, 19:53
Расейцы вядуць актыўныя работы на 14 аб'ектах.
Пасля аперацыі "Павуціна", падчас якой былі знішчаны барты стратэгічнай авіяцыі РФ, у сетцы звярнулі ўвагу на спадарожнікавыя здымкі расейскіх аэрадромаў. Эксперты зафіксавалі на іх сур'ёзны рух.
Так, паводле даных OSINT-аналітыка Def Mon у X (Twitter). Расея цяпер актыўна будуе хованкі для сваіх самалётаў. Ён налічыў цэлых 14 месцаў, дзе расейцы ўжо пабудавалі ці будуюць хованкі.
Будаўніцтва хованак можна ўбачыць на спадарожнікавых здымках аэрадромаў Кіраўскае ў акупаваным Крыме, а таксама ў Севастопалі, Гвардзейскім і Саках.
На тэрыторыі Расеі падобныя работы вядуцца ў Ейску, Крымску, Прыморска-Ахтарску, авіябазе Ханская ў Адыгеі, Мілераве, Ахтубінску, Барысаглебску, Курску і Ліпецку, а таксама на базе стратэгічнай авіяцыі ў Энгельсе.