Назвалі самы дарагі футбольны клуб свету ў 2025-м годзе
- 8.06.2025, 21:57
У першую тройку ўвайшлі два прадстаўнікі гішпанскай Ла Лігі.
Мадрыдскі «Рэал» стаў самым дарагім футбольным клубам свету ў 2025-м годзе па версіі Forbes.
У штогадовым рэйтынгу кошт «Рэала» ацэньваецца ў 6,75 мільярда даляраў, а гадавы даход склаў 1,129 мільярда.
У першую тройку таксама ўвайшлі англійскі «Манчэстэр Юнайтэд» (6,6 мільярда) і гішпанская "Барселона" (5,65 мільярда).
Варта адзначыць, што 30 самых дарагіх клубаў свету ацэньваюцца ў суму больш за 72 мільярды даляраў. Рэкорднае прадстаўніцтва ў топ-30 у англійскай Прэм'ер-лігі - 12 клубаў.
Топ-10 самых дарагіх футбольных клубаў свету па версіі Forbes
1. "Рэал" Мадрыд (Гішпанія) - кошт - 6,75 млрд., прыбытак - 1,129 млрд.
2. «Манчэстэр Юнайтэд» (Англія) - 6,6 млрд., 834 млн.
3. «Барселона» (Гішпанія) - 5,65 млрд., 821 млн.
4. «Ліверпуль» (Англія) - 5,4 млрд., 773 млн.
5. «Манчэстэр Сіці» (Англія) - 5,3 млрд., 901 млн.
6. «Баварыя» (Германія) - 5,1 млрд., 827 млн.
7. ПСЖ (Францыя) - 4,6 млрд., 870 млн.
8. «Арсенал» (Англія) - 3,4 млрд., 771 млн.
9. «Татэнхэм» (Англія) - 3,3 млрд., 666 млн.
10. «Чэлсі» (Англія) - 3,25 млрд., 591 млн..