Буйны мікрараён Менска чакаюць маштабныя змены
- 9.06.2025, 9:28
Зруйнуюць гаражы і працягнуць чацвёртую галінку метро.
Будаўніцтва крам, шматкватэрных дамоў, кавярняў, аўтастаянак і нават станцыі метро — мікрараён Серабранка ў Менску чакаюць змены, піша агенцтва «Минск-Новости».
Ванеева - пр. Ракасоўскага-вул. Пляханава і Якубава агульнай плошчай 155,9 га, на якой цяпер жывуць больш за 30 тысяч чалавек. Адпаведны горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання мяркуецца рэалізаваць у два этапы - да 2030-га і да 2035 года.
Адна з асаблівасцяў Серабранкі - нястача устаноў грамадскага харчавання, паведаміла намесніца начальніка ўправы архітэктуры і будаўніцтве адміністрацыі Ленінскага раёна Марына Смірнова. Гэта выправяць. У квартале пр. Ракасоўскага і 2-га веласіпеднага завулка ў найбліжэйшыя пяць гадоў з'явіцца кавярня фармату «драйв». У больш аддаленай перспектыве за тралейбусным паркам узвядуць шматфункцыянальны грамадскі комплекс з лакацыямі грамадскага харчавання, кінатэатрам, крамамі, дзіцячай гульнявой зонай, трэнажорнай залай. Паводле разлікаў горадабудаўнікоў, у 13 новых установах грамадскага харчавання будзе 275 пасадачных месцаў. Пры гэтым Плошча гандлёвай сеткі пашырыцца на 1999 кв. м.
На першым этапе запланавана ўзвесці адзін шматпавярховік на пр.Ракасоўскага насупраць былога ўніверсама «Палессе» (цяпер «Суседзі»), другі — у канцы вул. Якубава каля Менскага гарадскога педагагічнага каледжа. Пасля на тэрыторыі тралейбуснага парку. Такім чынам, жыллёвы фонд у межах дэталёвага плана прырасце на 570 кватэр і павялічыцца з 675, 5 тыс. да 708,8 тыс. кв. м агульнай плошчы.
З новых збудаванняў, якія маюць намер пабудаваць у Серабранцы, вылучым некалькі, на наш погляд, найбольш істотных. Да 2030-га ў 2-м веласіпедным завулку «прапішацца» пажарнае дэпо, а яшчэ праз пяць гадоў - тры шматузроўневыя паркінгі. Пры гэтым гаражны кааператыў "Свіслач-2008" падлягае руйнаванню з выплатай уладальнікам кампенсацыі рынкавым коштам.
Самы рэзанансны аб'ект з'явіцца пры рэалізацыі другога этапу дэталёвага плана на скрыжаванні вул. Ванеева і Трасцянецкай — ст. «Серабранка» чацвёртай лініі метрапалітэна.
- У перспектыве ўбачым у гэтым жылым раёне і самы працяглы бульвар з пешаходнымі дарожкамі і малымі архітэктурнымі формамі. Яго абсталююць на цотным баку шматкватэрных дамоў праспекта Ракасоўскага паміж плошчай Ванеева і вуліцай Пляханава, — распавяла чыноўніца.
Некаторыя аб'екты пасля рэканструкцыі зменяць сваё прызначэнне. Даўно пусты дзіцячы садок на пр. Ракасоўскага, 46, пераабсталююць у адміністрацыйны будынак Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз. Такі ж закінуты будынак на пр. Ракасоўскага, 38, ператворыцца ў шматфункцыянальны грамадскі аб'ект.
Уздоўж пр. Ракасоўскага мяркуецца абсталяваць самы працяглы ў жылым раёне бульвар.
Праезд з вул. Пляханава паміж гаражным кааператывам і паліклінікай № 18 здабудзе статус завулка з паўнавартаснымі ходнікамі, азеляненнем і асвятленнем.
У дварах прадугледжваецца абсталяванне пляцовак для адпачынку і заняткаў спортам. Праца ў гэтым кірунку будзе праводзіцца паэтапна супольна з ЖКГ раёна, удакладніла Смірнова.
Грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта закончылася 21 мая.
- Агулам будучыя пераўтварэнні ўспрынятыя станоўча, асобныя заўвагі насілі лакальны характар. Да прыкладу, адна з жыхарак раёна папрасіла разгледзець магчымасць будаўніцтва дарожкі ад дома састарэлых да веладарожкі. Выказваліся і супрацьлеглыя пункты гледжання з нагоды будаўніцтва, рэканструкцыі, руйнавання таго ці іншага аб'екта, — распавяла Смірнова.