УСУ падбілі МіГ-31 і Су-30/34 на аэрадроме РФ «Саваслейка»
- 9.06.2025, 10:07
Гэты аэрадром расейцы выкарыстоўваюць для ўдараў па Украіне.
У Генеральным штабе Узброеных Сіл Украіны заявілі, што ў панядзелак, 9 чэрвеня, падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый разам з іншымі падраздзяленнямі УСУ ў Ніжагародскай вобласці атакавалі аэрадром «Саваслейка».
Гэты аэрадром расейцы выкарыстоўваюць для ўдараў па Украіне з яго рэгулярна ўзлятаюць звышгукавыя знішчальнікі-перахопнікі міг-31к, якія з'яўляюцца носьбітамі ракет Х-47м2 «кінжал».
Паводле папярэдняй інфармацыі ад вайскоўцаў, на аэрадроме знішчаеыя два расейскія самалёты. У Генштабе паказалі, што гэта, магчыма, знішчальнікі-бамбавікі Су-30/34 і знішчальнікі-перахопнікі МіГ-31. Інфармацыя аб выніках баявой працы ўдакладняецца.