Эстонія выдаткуе больш за 5% ВУП на абарону
- 9.06.2025, 10:50
Ужо ў наступным годзе.
Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс заявіў, што ў наступным годзе яго краіна выдасць больш за 5% ВУП на ўласную абарону.
Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю LRT.
Карыс заявіў, што Расея разумее толькі сілу, а таму суседнія краіны павінны быць мацнейшыя, каб утрымаць суседа ад жадання акупаваць іх тэрыторыю.
«У нейкі момант мы забыліся пра амбіцыі Расеі захапіць землі суседзяў, што закладзена ў генах Расеі», – сказаў прэзідэнт Эстоніі.
Паводле ягоных слоў, у наступным годзе Эстонія выдаць 5,4% ВУП на абарону, не толькі для ўзмацнення сваіх супрацьпаветраных сіл, але і для вытворчасці боепрыпасаў і ўмацавання вайсковай прамысловасці краіны.
"Мы не толькі ўзмацняем свае супрацьпаветраныя сілы, але і вырабляем больш боепрыпасаў і ўмацоўваем вайсковую прамысловасць краіны. Мы ведаем, што ў нас ёсць сусед, і гэты сусед выяўляў агрэсію не толькі цяпер ва Украіне, але і ў мінулым”, – сказаў Карыс.
Ён дадаў, што такое павелічэнне выдаткаў на абарону “стварае праблемы, бо гэтыя грошы павінны аднекуль узяцца”.
"Вядома, мы падвысілі падаткі і прынялі іншыя пастановы, але, у асноўным, грамадскасць не абураецца, бо мы разумеем, што гэта патрэбна”, – рэзюмаваў ён.