BE RU EN

Мянчанка намалявала постэр для вядомага японскага брэнда піва

  • 9.06.2025, 10:52

Як беларусцы ўдалося перадаць асаблівасці японскага чэрвеня.

Менская мастачка Наталля Грабёнкіна стварыла чэрвеньскі постэр для календара вядомага японскага напою Hoppy, прадставіўшы свой погляд на японскі летні вечар. Гэты праект стаў часткай міжнароднай калабарацыі, арганізаванай агенцтвам Hachikin Creative, піша citydog.io.

Фота: Citydog

Як піша Наталля Грабёнкіна (яе вы памятаеце з вокладак няіснага часопіса The Minsker), задача палягала ў выяўленні асаблівасцяў японскага чэрвеня: сезону дажджоў, сакавітай расліннасці і актыўнай фаўны. У тэхнічным заданні былі пазначаны слімакі, гартэнзіі і олдскульный японскі грузавічок.

"Маёй задачай было стварыць чэрвеньскі постэр для календара японскага піўнога напою Hoppy, выкарыстоўваючы характэрныя асаблівасці гэтага месяца ў Японіі. Пачатак лета - гэта сезон дажджоў з сакавітай расліннасцю і актыўнай фаўнай. Мне хацелася стварыць атмасферу цёплага, утульнага чэрвеньскага вечара ў нязмушанай атмасферы летняга бара і яго насельнікаў – нашых суседзяў у мікрасвеце. Адпачынак на заходзе пад кустамі гартэнзіі - усё лета яшчэ наперадзе!”

Апошнія навіны