Генеральны сакратар NATO заклікаў да «квантавага скачка» ў абаронных інвестыцыях
- 9.06.2025, 11:45
Праз расейскую пагрозу.
Чальцам NATO неабходна здзейсніць «квантавы скачок» у калектыўнай абароне на фоне пагрозы з боку Расеі. Супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону неабходна павялічыць на 400%.
Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Bloomberg.
«Небяспека не знікне, нават калі скончыцца вайна ва Украіне. У нас павінна быць больш сіл і магчымасцяў, каб цалкам рэалізаваць нашы абаронныя планы», - гаворыцца ў ягонай прамове і ў Chatham House.
Былы прэм'ер-міністар Нідэрландаў заявіў, што сябрам NАТО неабходна павялічыць супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону на 400%.
«Мы бачым ва Украіне, як Расея ажыццяўляе тэрор зверху, таму мы ўмацуем шчыт, які абараняе наша неба», - гаворыцца ў падрыхтаванай прамове Рутэ.
Выдаткі NАТО
Рутэ хоча, каб краіны NАТО падтрымалі новую мэту вайсковых выдаткаў сумай 3,5% ад нацыянальнага прадукту да 2032 года на сустрэчы ў канцы гэтага месяца, а таксама 1,5% ад валавога ўнутранага прадукту, якія будуць выдаткаваныя на праекты, звязаныя з бяспекай, такія як кібер- і памежны кантроль.
Гэты заклік рушыў за патрабаваннем прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, каб чальцы NATO выдалі 5% ВУП на абарону.
Раней генеральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што Расея, маючы значна больш слабую эканоміку, чым у NATO, вырабляе за тры месяцы такую колькасць боепрыпасаў, якую Альянс вырабляе за год.