BE RU EN

Лукашэнка хоча адправіць беларускую бульбу ў Калінінград

  • 9.06.2025, 12:00

Беларусы ж плацяць за гэты прадукт утрая даражэй.

Лукашэнка сёння сустрэўся з губернатарам Калінінградскай вобласці Аляксеем Беспразваных. Дыктатар паабяцаў расейскаму чыноўніку паставіць «няшчасную бульбу».

«Будзьце ўпэўненыя, што, нягледзячы на пэўныя праблемы з лагістыкай, мы патрэбную колькасць паставім прадуктаў харчавання. Усялякіх. У тым ліку і бульбы няшчаснай. Мне ўжо сёння ўрад паведаміў, што свежая маладая бульба беларуская на прылаўкі пайшла», — сказаў Лукашэнка.

Тым часам беларусы плацяць за гэты прадукт утрая даражэй. Маладую бульбу ў Беларусі прадаюць удвая даражэй, чым у Польшчы.

Апошнія навіны