BE RU EN

«Нават рухавік вырвала» на трасе М6 адбылася аварыя

  • 9.06.2025, 12:22

На шчасце, кіроўца ў гэтым сутыкненні выжыў.

Чытачы Newgrodno паведамляюць пра сур'ёзнае ДТЗ на трасе Менск-Гародня. На адцінку паміж Шчучынам і Лідай легкавік на поўным ходзе ўляцеў у адбойнік.

Удар быў такой сілы, што з машыны проста вырвала рухавік і скрынку пераключэння перадач. Частка адбойніка сагнула ў дугу.

Машына пашкоджаная вельмі сур'ёзна. Кіроўца ж у аварыі выжыў. Яму надалі медыцынскую дапамогу.

Што стала прычынай ДТЗ, высвятляецца. «Ёсць здагадка, што кіроўца заснуў за стрырном», — расказваюць відавочцы аварыі.

Апошнія навіны