ФІФА адхіліла просьбу Беларусі правесці матч супраць Шатландыі ў Менску
- 9.06.2025, 12:46
Каманда Беларусі з 2022 года вымушаная прымаць спаборнікаў на нейтральных стадыёнах.
ФІФА адхіліла просьбу Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» правесці матч кваліфікацыі чэмпіянату свету супраць Шатландыі ў верасні на Нацыянальным стадыёне ў Менску, піша «Прессбол».
На кангрэсе ФІФА ў Парагваі прадстаўнікі беларускага боку звярнуліся з апошняй апеляцыяй да кіроўнага органа сусветнага футбола, якая была адхіленая.
Нагадаем, камагнда Беларусі з 2022 года вымушаная прымаць спаборнікаў на нейтральных стадыёнах. Умоўна хатні матч супраць Шатландыі павінен прайсці 8 верасня. Беларусь таксама трапіла ў адну групу з Грэцыяй і Даніяй. Старт - 5 верасня гасцявым матчам супраць Грэцыі.