У Берасцейскім шматпавярховіку цэлы год мігцела святло - камунальнікі разводзілі рукамі
- 9.06.2025, 14:49
Крыніцу праблемы знайшлі ў нечаканым месцы.
У Берасцейскай шматпавярховіку людзі амаль год скардзіліся на пастаяннае мігценне святла. Высеветлілася, усё праз абсталяванне ў піцэрыі на першым паверсе, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на Камітэт дзяржкантролю.
Праблема з электрычнасцю ўзнікла ў доме па вуліцы Камсамольскай. Жыхары цэлы год вялі перапіску з камунальнымі службамі. У доме неаднаразова праводзіліся тэхнічныя мерапрыемствы для ліквідацыі няспраўнасцяў. Аднак, нягледзячы на меры, што прымаюцца, мігценне святла (а менавіта яно дастаўляла пастаянныя нязручнасці) у кватэрах не спынілася.
Тады людзі звярнуліся ў Камітэт дзяржкантролю Берасцейскай вобласці. У выніку высветлілася, што прычынай перабояў стала абсталяванне піцэрыі, размешчанай на першым паверсе дома. Уладальніку ўстановы выдалі прадпісанне, і да ліквідацыі парушэнняў яго абсталяванне было адключанае. Пасля замены тэхнікі перапады напружання спыніліся.