У Беларусі знікаюць крыніцы
- 9.06.2025, 16:01
Экспэртка патлумачыла прычыны.
У Беларусі правялі маштабную працу інвентарызацыі паверхневых водных аб'ектаў, распавяла БелТА начальніца аддзела навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Алена Грамадская.
Экспэртка таксама адзначыла, колькі новых крыніц за апошнія гады з'явілася ў краіне, а колькі – знікла.
"Крыніцы даследуецца ў рамках інвентарызацыі ўсіх водных аб'ектаў, таму што ў адпаведнасці з водным кодэксам яны таксама належаць да павярхоўна-водных аб'ектаў, з выхадам падземных вод на зямную паверхню», – адзначыла экспэртка.
Так, пасля інвентарызацыі 2020 года ў Беларусі налічвалася 1 183 крыніцы. Зараз падыходзіць да заканчэння новы этап пераліку.
Дзесьці крыніцы знікаюць, дзесьці знаходзяць новыя.
Чаму знікаюць крыніцы?
За апошнія чатыры гады, паводле інфармацыі Алены Грамадскай, 44 крыніцы знікла і з'явілася 37 новых.
У асноўным колькасць падобных водных крыніц можа скарачацца з-за антрапагеннай дзейнасці. Напрыклад, нерацыянальнае і непрадуманае добраўпарадкаванне.
Таксама экспэртка адзначыла, што ў Беларусі налічваецца 20 тысяч рэк і 10 тысяч азёр. Іх колькасць таксама пастаянна мяняецца.
Па выніках інвентарызацыі можна сказаць, што сітуацыя з перасохлымі рэчышчамі вадаёмаў некрытычная.
У асноўным такое можна сустрэць на поўдні краіны. Там больш цёплы клімат і больш зямель, у свой час патрапілі пад меліярацыйныя работы.