Маск расказаў, хто найбольш нашкодзіў ягонай рэпутацыі
- 9.06.2025, 21:56
І гэта не Трамп.
Амерыканскі мільярдэр, заснавальнік кампаній Tesla і SpaceX Ілан Маск, які нядаўна публічна пасварыўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, апублікаваў у сацсетцы х твіт пра напады на свой адрас.
"Абуральна, колькі намаганняў, накіраваных супраць маёй рэпутацыі, было зроблена, асабліва мной", - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, што на мінулым тыдні Макс уступіў у напружаны і публічны канфлікт з Трампам, а на гэтым тыдні ён ужо выказвае падтрымку прэзідэнту ЗША праз пратэсты ў Лос-Анджэлесе.