BE RU EN

Ямаль у 17 гадоў стаў самым дарагім гульцом свету

  • 9.06.2025, 18:23

Нападнік «Барселоны» зрушыў бразільскага форварда «Рэала» Вінісіуса Жуніёра.

Нападнік «Барселоны» і нацыянальнай каманды Гішпаніі Ламін Ямаль зрушыў бразільскага форварда «Рэала» Вінісіуса Жуніёра з першага месца ў спісе самых дарагіх гульцоў свету паводле версіі Transfermarkt.

Партал падняў кошт 17-гадовага Ямаля са €180 млн да €200 млн, у той час як Вінісіус страціў у кошце €30 млн - да €170 млн.

Другое месца ў спісе самых дарагіх футбалістаў падзялілі французскі нападнік «Рэала» Кіліян Мбапэ, яго ангельскі аднаклубнік Джуд Белінгэм і нарвежскі форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд — кошт усіх траіх Transfermarkt ацаніў на €180 млн.

Ямаль, які ў траўні падоўжыў кантракт з «Барселонай» да 2031 года, 3 чэрвеня таксама быў прызнаны самым дарагім футбалістам міру паводле версіі Міжнароднага цэнтра спартовых даследаванняў (CIES Football Observatory) - ён ацаніў яго паводле ўласнага эканамічнага алгарытму на €402,3 млн.

Ямаль - найлепшы малады гулец Еўра-2024 і чэмпіён турніру, уладальнік прэміі Golden Boy як найлепшы малады футбаліст Еўропы, у сезоне перамог з «Барселонай» чэмпіянат і Кубак Гішпаніі.

Апошнія навіны