Лось выбег на трасу М6 Менск - Гародня і рэзнуўся ў аўтамабіль
- 9.06.2025, 18:30
Жывёліна загінула, пасажыр аўто - у шпіталі.
Лось выбег на трасу М6 Менск - Гародня і рэзнуўся ў аўтамабіль. Кіроўца аўто не пацярпеў, пасажыр - у шпіталі, лось загінуў. Пра гэта паведамляе «Телерадиокомпания Гродно».
Паводле звестак ДАІ Гарадзенскай вобласці, лось раптоўна выбег на праезную частку, калі па ёй ехаў аўтамабіль Citroën, якім кіраваў 22-гадовы кіроўца. Хлопец ад нечаканасці наехаў на лася.
У выніку аварыі 21-гадовы пасажыр легкавушкі з траўмамі быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне. Медыкі дыягнаставалі ў яго закрыты пералом ніжняй траціны плечавой косткі са зрушэннем левай рукі, выцятую рану правай надброўнай дугі, раненне перадплечча і ўдар пярэдняй брушной сценкі.
Абставіны здарэння ўдакладняюцца.