BE RU EN

Рутэ: Расея можа напасці на NATO цягам пяці гадоў

  • 9.06.2025, 20:09

Падзелу на «ўсход і захад» праз хуткасць расейскіх ракетаў больш няма.

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ мяркуе, што Расея можа напасці на NATO цягам наступных пяці гадоў. Падчас выступу ў Лондане ён падкрэсліў, што больш няма «ўсходу ці захаду», беручы да ўвагі хуткасць і смяротнасць расейскіх ракетаў, паведамляе The Telegraph.

«Не падманвайце сябе, мы ўсе на ўсходнім флангу. Няма ўсходу ці захаду, ёсць толькі NATO. Адлегласць паміж еўрапейскімі сталіцамі складае ўсяго некалькі хвілінаў [для расейскіх ракетаў]», – падкрэсліў генеральны сакратар.

Ён таксама папярэдзіў, што расейская пагроза «не знікне, калі скончыцца вайна ва Украіне», і заклікаў Альянс павялічыць выдаткі на абарону. Сярод іншага, краінам NATO неабходна павялічыць выдаткі на супрацьпаветраную абарону на 400%, падкрэсліў ён.

Апошнія навіны