Рутэ: Спыненне агню ва Украіне нясе рызыкі для NATO
- 9.06.2025, 21:03
Гэта дасць магчымасць Расеі павялічыць запасы зброі.
Спыненне агню ва Украіне дасць магчымасць Расеі павялічыць запасы зброі, што нясе рызыкі для дзяржаў-чальцоў NATO.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта генеральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў падчас выступу ў Chatham House.
Адказваючы на пытанне, ці справядліва сцвярджаць, што пасля таго, як будзе дасягнутае ўстойлівае спыненне агню ва Украіне, рызыкі для NATO вырастуць, Рутэ сказаў: «Гэта – канстатацыя факту, я думаю».
«Нават пакуль вайна супраць Украіны прадаўжаецца, яны (расейцы – рэд.) усё яшчэ могуць крыху павялічыць запасы на складах, але гэта дыскусійнае пытанне. Адказваючы на ваша пытанне, я маю на ўвазе, што гэта – канстатацыя факту», – адзначыў генеральны сакратар NATO.